Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ліквідатар-чарнобылец Аляксандар Ваўчанін просіць дапамогі Эўразьвязу


Аляксандар Ваўчанін
Аляксандар Ваўчанін

Кіраўнік грамадзкай арганізацыі ліквідатараў-чарнобыльцаў "Саюз Чарнобыль-Беларусь" Аляксандар Ваўчанін прымае ўдзел у міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах Чарнобылю ў Кіеве, якая праходзіць пад патранатам кіроўных структур Эўразьвязу.

Удзел у форуме прымаюць прадстаўнікі Францыі, Украіны, Расеі, Беларусі і Літвы. Падчас працы канфэрэнцыі Аляксандар Ваўчанін заявіў пра шэраг неразьвязаных сацыяльных праблемаў, якія тычацца ліквідатараў-чарнобыльцаў і жыхароў забруджаных тэрыторыяў Беларусі, а таксама зьвярнуўся з заклікам аб дапамозе да Эўрапейскай супольнасьці. Як паведаміў "Свабодзе" Аляксандар Ваўчанін, удзельніца канфэрэнцыі ад Эўрапарлямэнту Мішэль Рываві адгукнулася на заклік і паабяцала дапамогу Беларусі нароўні з Украінай.

Раней грамадзкая арганізацыя ліквідатараў-чарнобыльцаў "Саюз Чарнобыль-Беларусь" накіравала ліст прэзыдэнту ЗША Бараку Абаму, генэральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну, прэзыдэнту Эўразьвязу і старшыні Эўрапарлямэнту з просьбай правесьці ў 2011 годзе міжнародную канфэрэнцыю, прысьвечаную 25-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аляксандар Ваўчанін мяркуе, што "Гэтая канфэрэнцыя дапаможа ня толькі прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасьці да праблемы наступстваў Чарнобылю ў Беларусі, але і распачаць наладжваньне практычнай дапамогі. Магчыма, гэта падштурхнула б і беларускія ўлады да вырашэньня праблемаў пацярпелых ад Чарнобылю".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG