Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэтую лічбу назваў сёньня ў размове са "Свабодай" сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:


"26 красавіка на прэсавай канфэрэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына абвясьціла, што падчас мясцовых выбараў не абралі 10 дэпутатаў. Але тады інфармацыя апэратыўна паступала па тэлефоне. Пасьля, калі пачалі праглядаць пратаколы, то высьветлілася, што не абрана ўсё ж больш — 15. У адным выпадку кандыдат у дэпутаты памёр. А ў 14 акругах былі безальтэрнатыўныя выбары. І там кандыдаты атрымалі галасоў "супраць" болей, чым "за".

Не абраны адзін дэпутат раённага савету, адзін — пасялковага, астатнія — сельскіх саветаў. Найбольшая колькасьць вакансіяў у Гомельскай і Менскай абласьцях — па 4.

Паводле заканадаўства ў гэтых акругах павінны быць праведзены новыя выбары. Аднак цяперашні закон не агаворвае канкрэтны час, калі гэта павінна адбыцца.


XS
SM
MD
LG