Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Аўстраліі мае намер зрабіць больш жорсткімі правілы продажу цыгарэт


Прэм'ер-міністар Аўстраліі Кэвін Рад абвясьціў, што ў Аўстраліі з 2012 годe будзе ўведзена забарона на выкарыстаньне традыцыйных буйных надпісаў на цыгарэтных пачках, што паказваюць назву маркі цыгарэт. Упакоўкі будуць максымальна безаблічнымі з пункту гледжаньня вытворцы і прадаўца.

Галоўнае месца на пачках будуць займаць папярэджаньні пра магчымыя захворваньні і адпаведныя каляровыя ілюстрацыі.

Таксама ў Аўстраліі сёньня апоўначы будуць на 25 працэнтаў падвышаныя падаткі з продажаў цыгарэт.
XS
SM
MD
LG