Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр талібаў у Пакістане застаўся жывы пасьля ўдару амэрыканскага бесьпілётніка


Лідэр пакістанскіх талібаў Хакімула Мэхсуд застаўся жывы пасьля авіяўдару, нанесенага амэрыканскім бесьпілётым самалётам у студзені, заявілі спэцслужбы Пакістану.

Раней пакістанскія ўлады паведамлялі аб тым, што Мэхсуд быў у ліку прынамсі дзесяці баевікоў, якія загінулі ў выніку амэрыканскага авіяўдару па трэніровачным лягеры ў Паўночным Вазірыстане каля аўганскай мяжы.

Прадстаўнікі Талібану ад самога пачатку адмаўлялі факт гібелі Мэхсуда.
XS
SM
MD
LG