Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Разам зь Януковічам у Менск прыбылі 11 высокапастаўленых чыноўнікаў


Украінская дэлегацыя возьме ўдзел у пашыраных перамовах, якія адбудуцца ў Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Януковіча ў фармаце "сам-насам".


Разам з украінскім прэзыдэнтам у Менск прыляцелі кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Сяргей Лёвачкін, першы віцэ-прэм'ер Андрэй Клюеў, віцэ-прэм'ер Віктар Слаўта, а таксама сем міністраў: замежных спраў — Канстанцін Грышчанка, аховы навакольнага асяродзьдзя — Віктар Бойка, эканомікі — Васіль Цушко, транспарту і сувязі — Канстанцін Яфіменка, паліва і энэргетыкі — Юрый Бойка, фінансаў — Фёдар Ярашэнка, культуры — Міхаіл Куліняк і кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Мікалай Літвін. Пра гэта паведамляе сайт Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG