Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэльская нафта пацячэ ў Беларусь празь Літву?


Прэм'ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс лічыць "цалкам рэальным" транзыт нафты з Вэнэсуэлы ў Беларусь празь літоўскія порты, паведамляе Інтэрфакс.


"Я лічу гэта цалкам рэальным, у нас ёсьць добрая інфраструктура, частка якой знаходзіцца ў прыватнай уласнасьці, частка — у дзяржаўнай, таму мы можам дамовіцца", — заявіў А Кубілюс журналістам пра магчымасьць выкарыстаньня нафтавага тэрміналу Бутынге для транзыту вэнэсуэльскай нафты на наваполацкі "Нафтан".

Літоўскі прэм'ер таксама даў зразумець, што літоўскі бок гатовы да перамоваў па зьніжэньні чыгуначных тарыфаў. Паводле ягоных слоў, беларускі прэм'ер-міністар Сяргей Сідорскі, які зараз знаходзіцца з працоўным візытам у Літве, наведае порты Клайпеда і Бутынге, і ў пятніцу ўсе гэтыя пытаньні будуць абмяркоўвацца.
XS
SM
MD
LG