Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея перадала Польшчы мільён старонак архіваў па Катыні


У рассакрэчаных архівах прыводзяцца дэталёвыя дадзеныя пра падзеі ў Катыні. Падаюцца імёны ня толькі катаў, але і сяржантаў, канваіраў. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на сустаршыню расейска-польскай камісіі па складаных пытаньнях, рэктара Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных адносінаў Анатоля Таркунова.


Спадар Таркуноў адзначыў, што ў міжнароднай практыцы такога кшталту матэрыялы наагул не перадаюцца замежнаму боку. "Тут мае месца воля расейскага кіраўніцтва назаўжды закрыць гэтую тэму", — сказаў ён.

Аднак праваабаронцы заклікаюць Расею рассакрэціць больш за 100 тамоў крымінальнай справы аб "катынскім злачынстве", якую вяла Галоўная ваенная пракуратура, і настойваюць на рэабілітацыі польскіх вайскоўцаў, расстраляных НКУС СССР у 1940 годзе.

Унікальнасьць дакумэнтаў з "асаблівай тэчкі" архіву Палітбюро ЦК КПСС, датычных катынскай трагедыі, толькі ў тым, што архівы апублікаваў расейскі ўрадавы Інтэрнэт-рэсурс. Раней яны ўжо друкаваліся ў акадэмічных зборніках і газэтах. Пра гэта нагадвае Аляксандар Гур'янаў, кіраўнік польскай праграмы праваабарончага таварыства "Мэмарыял", паведамляе Інтэрфакс.

У "Мэмарыяле" сьцьвярджаюць, што Галоўная ваенная пракуратура некалькі гадоў таму спыніла расьсьледаваньне крымінальнай справы аб расстрэле польскіх вайскоўцаў, большасьць тамоў крымінальнай справы засакрэчаная.

Учора "Росархив" упершыню зрабіў набыткам грамадзкасьці сапраўдныя дакумэнты па катынскай трагедыі з так званай "Асаблівай тэчкі № 1". Электронныя копіі дакумэнтаў разьмешчаныя на сайце архіўнага агенцтва паводле пастановы прэзыдэнта РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG