Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Аўганістану падтрымлівае толькі чвэрць грамадзянаў краіны


Паводле дадзеных міністэрства абароны ЗША, толькі чвэрць грамадзянаў Аўганістану ў ключавых правінцыях краіны падтрымлівае ўрад прэзыдэнта Хаміда Карзая.

У справаздачы, прадстаўленай Пэнтагонам Кангрэсу ЗША, гаворыцца таксама аб сумнеўных палітычных дэклярацыях аўганскіх уладаў аб жаданьні выкараніць карупцыю.

Дакумэнт быў падрыхтаваны напярэдадні візыту Хаміда Карзая ў Вашынгтон 10-14 траўня.

На перамовах з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам Карзай, хутчэй за ўсё, паспрабуе пераканаць таго ў эфэктыўнасьці выдаткаў на адпраўку ў Аўганістан дадатковых 30 тысячаў амэрыканскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG