Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША гатовы абмеркаваць рэформу банкаўскай сыстэмы краіны


Сэнат ЗША пачынае абмеркаваньне ўрадавага законапраекту аб рэформе банкаўскай сыстэмы краіны. Напярэдадні сэнатары-рэспубліканцы адмовіліся ад далейшых спробаў заблякаваць абмеркаваньне. Яны заявілі, што іх тактыка прымусіла дэмакратаў ўнесьці папраўкі ў законапраект.

Дэмакраты дамагаюцца стварэньня агенцтва па абароне спажыўцоў і фонду ў памеры 50 млрд. даляраў за кошт узносаў банкаў для пакрыцьця выдаткаў на ліквідацыю збанкрутаваных фінансавых кампаній.

Рэспубліканцы выступаюць супраць стварэньня такога фонду і сьцвярджаюць, што законапраект прадугледжвае празьмернае рэгуляваньня дзейнасьці невялікіх кампаній.

XS
SM
MD
LG