Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі параненыя нажом 28 дзяцей


У кітайскім горадзе Тайсан мужчына, імя якога пакуль не паведамляецца, уварваўся ў дзіцячы садок і нажом параніў 28 дзяцей і трох дарослых.

Большасьці з пацярпелых дзяцей – чатыры гады. Пяцёра дзяцей шпіталізаваныя ў вельмі дрэнным стане. Таксама параненыя два дарослых выхавацеля і ахоўнік.

Днямі псыхічна неўраўнаважаны выкладчык пачатковай школы параніў нажом 16 школьнікаў і аднаго настаўніка ў правінцыі Гуандун.
XS
SM
MD
LG