Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пазаблёкавы статус Украіны не перашкодзіць супрацоўніцтву з NATO


Пазаблёкавы альбр нэйтральны статус Украіны не перашкодзіць супрацоўніцтву з НАТА, калі Кіеў сам будзе да гэтага імкнуцца – заявіў начальнік упраўленьня плянаваньня Дэпартамэнту абароннай палітыкі і плянаваньня Міжнароднага сэкратарыяту НАТА Фрэнк Боланд. Як паведамляе УНІЯН, Боланд знаходзіцца ў Кіеве на чале дэлегацыі экспэртаў НАТА.

Фрэнк Боланд заўважыў, што сярод 18 краінаў, якія бяруць удзел у працэсе плянаваньня і ацэнкі сілаў НАТА, ёсьць Швэйцарыя, Швэцыя, Аўстрыя і Фінляндыя, якія вызначаюць свой міжнародна-прававы статус як нэйтральны, аднак актыўна супрацоўнічаюць з НАТА.

“НАТА згодны працягваць прафэсійнае, канкрэтнае супрацоўніцтва з Украінай, нягледзячы на зьнешнепалітычны курс яе кіраўніцтва, калі дзяржава сама будзе гэтага жадаць” – цытуе УНІАН Фрэнка Боланда.
XS
SM
MD
LG