Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША разглядае праект фінансавай рэформы


Сёньня Сэнат ЗША павінен прыступіць да абмеркаваньня законапраекту аб фінансавай рэформе, якая прадугледжвае істотнае ўзмацненьне дзяржавы ў працэсе рэгуляваньня фінансавых рынкаў. Законапраект прапанаваны Дэмакратычнай партыяй.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама вітаў намер Сэнату. Распрацоўшчыкі і прыхільнікі рэформы лічаць, што яна неабходная дзеля прадухіленьня фінансавых крызісаў, падобных на той, які пачаўся ўвосень 2008 году.

Сэнатары-рэспубліканцы раней блякавалі разгляд законапраекта аб фінансавай рэформе.
XS
SM
MD
LG