Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крызіс можа перакінуцца з Грэцыі на іншыя краіны эўразоны


Кіраўнікі ЗША і Нямеччыны пагадзіліся, што неабходныя рашучыя дзеяньні ў справе вываду Грэцыі з фінансавага крызісу. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель абмеркавалі сытуацыю ў тэлефоннай размове.

Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан папярэдзіў, што крызіс у Грэцыі можа перакінуцца і на іншыя краіны эўразоны.

Вялізны дэфіцыт бюджэту Грэцыі ўжо паставіў пад пагрозу стабільнасьці адзінай валюты эўра, курс якой у аўторак у Нью-Ёрку ўпаў да рэкордна нізкага ўзроўню ў гэтым годзе.
XS
SM
MD
LG