Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Назарбаеў салідарны з Лукашэнкам адносна Кіргізстану


Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў, выступаючы на адкрыцьці 9-га Эўразійскага мэдыя форуму ў Алматы, нэгатыўна ацаніў зьмену ўлады ў Бішкеку.

Ацэньваючы сытуацыю ў суседняй краіне Назарбаеў сказаў, што "гэта замена адных элітаў другімі і барацьба за ўладу... Гэта не рэвалюцыя - гэта поўны разбой. Рэвалюцыяй называюць кастрычнік 1917 году, калі капіталізм замяняўся сацыялізмам. Можна сказаць што мы таксама рэвалюцыю праводзілі, таму што, наадварот, ад сацыялізму да капіталізму пераходзілі".

Аналягічна ацаніў падзеі 7 красавіка ў Кіргізстане і Аляксандар Лукашэнка, які даў прытулак зрынутаму кіргіскаму прэзыдэнту Курманбеку Бакіеву.
XS
SM
MD
LG