Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАРЭ: Галадамор - не генацыд


Парлямэнцкая асамблея рады Эўропы адмовілася лічыць Галадамор генацыдам украінскага народу.

Адпаведныя папраўкі, якія былі раней накіраваныя па гэтым пытаньні ў Асамблею былі адкінутыя большасьцю парлямэнтароў. ПАРЭ, аднак, уключыла ў рэзалюцыю палажэньне аб тым, што вінаватым у масавым голадзе ў СССР 30-х гадоў зьяўляецца сталінскі рэжым.

Аналягічны погляд на тыя падзеі выказаў у часе сваёй учорашняй прамовы ў Страсбуры і прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч.

Прызнаньня Галадамору генацыдам украінскага народу дамагалася папярэдняя адміністрацыя гэтай краіны.
XS
SM
MD
LG