Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 красавіка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАХМУРНА...


...зрэдку дажджыста. Тэмпэратура: +4 — +11 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

У камплексе "Менск-Арэна" а 19.00 канцэрт нямецкага гурту "Scorpions", які пачаў сваю кар’еру ў 1965.

У 19.00 у "КнігарніЎгалерэі" (якая знаходзіцца па адрасе: праспэкт Незалежнасьці, 37А) пройдзе прэзэнтацыя чацьвёртага нумару інтэрнэт-часопісу "ПрайдзіСвет". На ёй выступяць перакладчыкі новага нумару, сябры рэдакцыі, а таксама судзьдзі прэміі часопіса "ПрайдзіСвет", заснаванай сумесна з Беларускім ПЭН-цэнтрам. На прэзэнтацыі будуць таксама агучаныя шорт-лісты па трох намінацыях прэміі: 1) "Проза"; 2) "Паэзія"; і 3) "Публікацыі ў часопісе “ПрайдзіСвет".


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу зь візытам у Пэкіне.

У Вашынгтоне праваабарончая арганізацыя Freedom House публікуе штогадовы агляд свабоды слова ў сьвеце "Freedom of the Press 2010".


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1770 брытанскі капітан Джэймс Кук як першы эўрапеец высадзіўся ў Аўстраліі, у месцы, якое назвалі Батанічнай затокай і дзе потым узьнік горад Сіднэй.

У 1975 апошнія амэрыканскія вайскоўцы пакінулі Віетнам, эвакуяваныя з Сайгону на самалётах і верталётах.

У 1980 памёр брытанскі і амэрыканскі кінарэжысэр Альфрэд Хічкок, вядомы сваімі фільмамі-трылерамі (нар. 1899).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Міжнародны дзень танца.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Коля з расейскім букваром увёў Беларусь у Эўропу".


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Драма — гэта жыцьцё, зь якога павыразалі нудныя фрагмэнты".

"У мастацкім фільме рэжысэр зьяўляецца Богам, а ў дакумэнтальным — гэта Бог зьяўляецца рэжысэрам".


Альфрэд Хічкок

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG