Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыміналістам загадалі ўзламаць паролі журналістак


Натальля Радзіна. <br><a href="http://www.svaboda.org/content/article/2026955.html" target="_blank">Болей фота і відэа</a>
Натальля Радзіна. <br><a href="http://www.svaboda.org/content/article/2026955.html" target="_blank">Болей фота і відэа</a>

Сьледчы аддзелу дазнаньня Гомельскай міліцыі Аляксандар Пусеў не&nbsp;задаволены вынікамі экспэртызы ў&nbsp;справе распаўсюджваньня паклёпніцкіх зьвестак пра старшыню гомельскага ЎКДБ Івана Каржа. Ён&nbsp;даручыў крыміналістам узламаць паролі электронных паштовых скрыняў журналістак Сьвятланы Калінкінай, Марыны Коктыш, Ірыны Халіп, Натальлі Радзінай і&nbsp;прачытаць іх&nbsp;ліставаньне.

Нагадаем: крымінальную справу распачалі напрыканцы году. У сакавіку на кватэрах журналістак правялі ператрусы і забралі ўсе носьбіты інфармацыі.

Натальля Радзіна пасьля допыту
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:15 0:00


Журналістка сайту charter97.org Натальля Радзіна паведаміла, што сьледчы Аляксандр Пусеў, азнаёміўшы яе з вынікамі экспэртызы, правёў новы допыт. Ён прызначыў дадатковую экспэртызу, у якой паставіў задачу экспэртам высьветліць, ці не адбывалася адміністраваньне charter97.org кампутарамі, якія забралі падчас ператрусу.

Перад допытам ёй патэлефанаваў участковы інспэктар Ленінскага раёну і паведаміў, што яму даручылі напісаць на яе характарыстыку.

«У нас забралі большую колькасьць кампутараў, прычым, гэта адбывалася з парушэньнем заканадаўства. Я яшчэ й фізычна пацярпела. Міліцыянты спрабавалі сілай уварвацца і мяне ўдарылі ў твар кулаком. Пракуратура пазьней палічыла іх дзеяньні законнымі. Таму я лічу, што для яе важней гонар супрацоўніка КДБ Івана Каржа, чым зьбіцьцё журналістаў міліцыянтамі».

Сьвятлана Калінкіна лічыць, што ў дэмакратычнай краіне ператрусы ў рэдакцыях і на кватэрах журналістак атрымалі б рэзананс і гэтую тэму вынесьлі б на абмеркаваньне ў парлямэнце.

Тут прыкметы крымінальнага артыкула, бо мне чыняць перашкоды ў журналісцкай дзейнасьці.
«Я напісала пра сваё абурэньне. Лічу, што гэта самаўпраўства. Лічу, што гэта перасьлед мяне як чалавека, які неаднойчы крытыкаваў прадстаўнікоў сілавых ведамстваў. Тут прыкметы крымінальнага артыкула, бо мне чыняць перашкоды ў журналісцкай дзейнасьці.

У любой краіне такая сытуацыя стала б тэмай для разгляду ў парлямэнце ці для журналісцкага расьсьледаваньня. Упэўненая, што ў любой краіне такое б не магло тварыцца. А ў Беларусі такая палітычная сытуацыя, што кожны зь сілавікоў робіць, што захоча, асабліва калі справа тычыцца Камітэту дзяржбясьпекі, у якога зараз нейкі неверагодна асаблівы статус».

Марына Коктыш таксама будзе чакаць вынікаў другой экспэртызы. Найбольш яе абурыла тое, што сьледчы будзе чытаць яе ліставаньне:

«Вельмі непрыемна, што экспэрты дакрануцца да майго асабістага жыцьця, чытаючы, што я пішу мужу, палюбоўнікам, сваім сябрам ці яшчэ каму-небудзь.

Я сказала, што супраць таго, каб сыстэмныя блёкі, флэшка і карта ад фотаапарату былі накіраваныя на дадатковую экспэртызу, бо лічу, што тая экспэртыза, якая была праведзена, адказала на ўсе іхныя пытаньні».

Ірыне Халіп сьледчы не вярнуў кампутар, але аддаў дыскі, сярод якіх быў дыск са здымкамі сына.

Cпэцслужбы папросту мараць аб тым, каб узламаць усе нашы паролі і атрымаць доступ да нашых крыніц інфармацыі і да нашых кантактаў.
«Знайшоў 264 файлы, у якіх сустракаюцца ключавыя словы — гэта „дыктатура“, „сваякі арыштаваных“, „Эўрапарлямэнт“, „сьпікер“. Зараз іншыя экспэрты будуць ламаць паролі электронных скрыняў, каб выявіць, з кім, калі я размаўляла.

Мы бачым ясна, што справа не ў асобе нейкага там Каржа, а справа ў тым, што спэцслужбы папросту мараць аб тым, каб узламаць усе нашы паролі і атрымаць доступ да нашых крыніц інфармацыі і да нашых кантактаў. Узяць пад кантроль усю нашу дзейнасьць і нашы кантакты па-за працоўным часам».

Ірына Халіп лічыць, што цяпер, калі ўлады абвінавачваюць журналістаў, што тыя атрымліваюць заходнія грошы, каб працаваць на інтарэсы Расеі, незалежным журналістам будуць рознымі шляхамі чыніць перашкоды ў іхнай дзейнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG