Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пасьля іранскага аўтапраму Беларусь прытуліць і кітайскі


Менскі аўтамабільны завод

Менскі аўтамабільны завод

Сёньня намесьнік міністра эканомікі Беларусі Анатоль Філонаў паведаміў, што кітайская кампанія «Chery Automobile» стала пераможцам урадавага конкурсу на стварэньне вытворчасьці легкавых аўтамабіляў у краіне.

Мяркуецца, што ў выпадку падпісаньня канчатковай дамовы з Пэкінам, кітайскія легкавікі будуць зьбірацца на магутнасьцях Менскага аўтазаводу. Прыблізны кошт праекту вагаецца ў межах 250 мільёнаў даляраў.

Нагадаем, што ў Беларусі ўжо вядзецца зборка іншай замежнай маркі — іранскага «Саманду» на плятформе маральна састарэлага «Пэжо-406». Аднак за некалькі гадоў вытворчасьці іранскі «скакун» так і не знайшоў сталага спажыўца ў Беларусі, а ягонымі пакупнікамі ёсьць перадусім дзяржаўныя ўстановы, якім машыны навязваюцца прымусова. У сярэднім за год у Абчаку пад Менскам вырабляецца блізу двух сотняў іранскіх аўто.

Што да вытворчых плянаў чарговага замежнага інвэстара, то пэрспэктыўныя аб’ёмы пакуль не агалошваюцца. Вядома, што летась распрацоўка сумеснага бізнэс-праекту ўжо пачыналася, але была згорнутая з-за глябальнага крызісу.

XS
SM
MD
LG