Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковы бартэр на дзень Перамогі


Упершыню падразьдзяленьні расейскіх паветрана-дэсантных войскаў возьмуць удзел у парадзе Перамогі 9 траўня ў Менску, а таксама ва ўрачыстых мерапрыемствах у Берасьці. Мяркуецца, што ў Беларусь прыедуць больш за 100 вайскоўцаў з Расеі.

Гэтаксама ў беларускую сталіцу прыбудуць вайскоўцы з Украіны -- парадны разьлік 95-й аэрамабільнай брыгады, дысьлякаванай у Чарнігаве.

У сваю чаргу, беларускія вайскоўцы маюць намер узяць удзел у сьвяточных парадах у Маскве і Кіеве. Так, у Расею скіруецца парадны разьлік з 75 байцоў, якія прадстаўляюць "сілы спэцыяльных апэрацыяў"; ва Ўкраіне чакаюць 130 курсантаў Ваеннай акадэміі Беларусі.

Нагадаем, што прэзыдэнты Беларусі і Ўкраіны адмовіліся ад удзелу ў парадзе Перамогі ў Маскве 9 траўня, матывуючы свае рашэньні тым, што ў гэты ж дзень у Менску і Кіеве адбудуцца ўласныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 65-гадавіны Перамогі ў Другой ўсясьветнай вайне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG