Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі прэм'ер-міністар хоча ўбачыць Юлію Цімашэнку на лаве падсудных


"Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка павінна быць прыцягнута да крымінальнай адказнасьці", – заявіў сёньня на пасяджэньні ўкраінскага ўраду яго цяперашні кіраўнік Мікалай Азараў. Па словах прэм'ера, дзяржаўныя страты ў выніку дзеяньняў папярэдняга кабінэту міністраў склалі блізу 12,5 мільярдаў даляраў.

Дзеяньні апазыцыі падчас ратыфікацыі ў Вярхоўнай Радзе пагадненьня па Чарнаморскім флёце Расеі ў Крыме Азараў назваў "Дымавой завесай для таго, каб пазьбегнуць крымінальнай адказнасьці ".
XS
SM
MD
LG