Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане ўзарваны мікрааўтобус з жанчынамі і дзецьмі


На паўднёвым усходзе Аўганістану па меншай меры 6 чалавек загінулі сёньня пры выбуху пасажырскага мікрааўтобуса. Па дадзеных мясцовых уладаў, сярод ахвяраў – жанчыны і дзеці. Выбух адбыўся ў раёне Тані правінцыі Хост.

Раней сёньня ў паўднёвай правінцыі Кандагар невядомымі быў забіты адзін зь мясцовых старэйшын.

Па дадзеных ААН, у Аўганістане штогод гінуць каля дзьвюх тысяч мірных жыхароў – у асноўным, у выніку нападаў талібаў і баевікоў
XS
SM
MD
LG