Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 40 мільёнаў эўра міжнародных крэдытаў для Беларусі


Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) і Паўночны інвэстыцыйны банк (ПІБ) маюць намер выдаць Беларусі пазыкі на сумы ў эквіваленце 20 млн. эўра кожны на рэалізацыю праектаў у сфэры водазабесьпячэньня і водаадводу.

Як падае БелаПАН, пра гэта паведаміў намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Сяргей Сушко 28 красавіка на кангрэсе "Вада-2010" у Менску.

Паводле яго слоў, перамовы аб выдзяленьні пазык вяліся ў 2009 годзе. Пагадненьні з ЭБРР і ПІБ арыенціровачна будуць падпісаны ў лістападзе 2010 году.

Як паведаміў Сушко, у сьнежні 2009 году ў Лёндане было прынята рашэньне аб тым, што Экалягічнае партнэрства Паўночнага вымярэньня (ЭППВ) выдзеліць Беларусі грант на 5 млн. эўра на суфінансаваньне тых праектаў, на рэалізацыю якіх будуць накіраваны пазыкі ЭБРР і ПІБ. Як растлумачыў намесьнік міністра, Беларусь стала членам ЭППВ бяз права голасу. У якасьці члена ў 2010—2011 гадах Беларусь пералічыць у фонд гэтага партнэрства 1 млн. эўра.

Сушко таксама паведаміў, што Беларусь мяркуе ўзяць пазыку ўрада Індыі на 50 млн. даляраў для будаўніцтва аб'ектаў водазабесьпячэньня і водаадводу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG