Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жырыноўскі выплаціць Лужкову 1 млн. рублёў


Савёлаўскі суд Масквы прысудзіў лідэру ЛДПР Уладзімеру Жырыноўскаму выплаціць мільён расейскіх рублёў маскоўскаму мэру Юрыю Лужкову.

Такім чынам, суд часткова задаволіў іск аб абароне гонару і годнасьці, які Лужкоў падаў у лістападзе мінулага году супраць Жырыноўскага і Ўсерасейскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.

Мэр Масквы патрабаваў абвергнуць сцьвярджэньні аб карупцыі ў маскоўскім ўрадзе, якія зрабіў лідэр ЛДПР у тэлеэфіры, а таксама выплаціць яму 5 мільёнаў рублёў у якасьці кампэнсацыі.
XS
SM
MD
LG