Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заблякаваны рахунак фірмы “Палёніка”


Анжаліка Борыс

Анжаліка Борыс

Сёньня ў аддзяленьне “Белінвэстбанку” ў Горадні прыйшло распараджэньне з гаспадарчага суду наконт рахунку фірмы “Палёніка”.

Намесьнік дырэктара фірмы Анжаліка Арэхва патлумачыла нам, што згодна з распараджэньнем рахунак замарожваецца, усе заробленыя грошы будуць спаганяцца ў лік штрафу — 71 мільён рублёў.

Нагадаем, што 5 лютага Ленінскі раённы суд Горадні прыняў рашэньне пра штраф і перадаў дакумэнты ў абласны гаспадарчы суд, які прыняў іх у “выканаўчую вытворчасьць”. Фірма пакарана за тое, што атрымлівала дапамогу ад “Вспульноты польскай” з Варшавы на заняткі польскай мовай і на падвышэньне кваліфікацыі настаўнікаў (мэтадычныя канфэрэнцыі). Суд палічыў, што фінансы ад “Вспульноты” трэба разглядаць як гуманітарную дапамогу, за якую належыць плаціць іншыя падаткі.

Фірмай “Палёніка” кіруе Анжаліка Борыс — лідэр не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў. Праз фірму СПБ, ня маючы афіцыйнай рэгістрацыі, ажыцьцяўляў сваю дзейнасьць у легальным рэчышчы.
XS
SM
MD
LG