Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расейскай чыгунцы прадпісаныя правільныя памеры крэслаў ды ўнітазаў у вагонах


Адпаведнае распараджэньне падпісаў галоўны санітарны доктар Генадзій Анішчанка. Згодна з вызначанымі ім нарматывамі, адкідныя крэслы пасажыраў 1-ай клясы не павінны перашкаджаць тым, хто сядзіць ззаду, валізы павінны лёгка праходзіць ў дзьвярны праём купэ, а ўнітазы павінны адпавядаць "антрапамэтрычным характарыстыкам сярэдняга пасажыра". Пры гэтым плошча туалетных памяшканьняў павінна быць ня меншая за 1,2 квадратнага мэтра пры шырыні 0,9 мэтра для вагонаў ўсіх клясаў. Акрамя таго, Анішчанка распарадзіўся, што ў вагонах цягнікоў павінны быць абсталяваны як акна з двума тыпамі фортак: якія не адчыняюцца, а таксама адчыняюцца.
XS
SM
MD
LG