Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новы ўрад у Вугоршчыне будзе сфармаваны пасьля 14 траўня


Прэзыдэнт Вугоршчыны Ласла Шаём паведаміў, што мае намер прапанаваць лідэру правацэнтрысцкай партыі ФІДЭС Віктару Арбану заняць пасаду прэм'ер-міністра і сфарміраваць новы ўрад.

Як заявіў сёньня Шаём пасьля сустрэчы з Арбанам, прапанова будзе агучаная на першым пасяджэньні новаабранага парлямэнту 14 траўня. Па выніках другога тура парлямэнцкіх выбараў у Вугоршчыне, што адбыліся ў гэтым месяцы, ФІДЭС атрымала перамогу над сацыялістамі, атрымаўшы дзьве траціны дэпутацкіх мандатаў.
XS
SM
MD
LG