Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобут: "Беларусі сьлед Катыні трэба шукаць у беларускіх архівах"


Андрэй Пачобут

Андрэй Пачобут

Актывіст непрызнаванага ўладамі Саюзу палякаў Андрэй Пачобут станоўча ацэньвае рашэньне кіраўніка расейскай дзяржавы апублікаваць электронныя вэрсіі гістарычных дакумэнтаў пра Катынь на афіцыйным сайце Фэдэральнага архіўнага агенцтва ("Росархив").


Аднак гэтага недастаткова, адзначае спадар Пачобут:

"Перш за ўсё павінны быць беларускі "катыньскі сьпіс". Справа ў тым, што на падставе сумна вядомага рашэньня Палітбюро ад сакавіка 1940 году ў Катыні і іншых лягерах былі расстраляны ня толькі афіцэры, але і людзі, якія знаходзіліся ў турмах на тэрыторыі БССР і ЎССР. Ва Ўкраіне гэты сьпіс вядомы, у тым ліку і польскаму боку. А вось больш за 3800 прозьвішчаў з беларускага сьпіску застаюцца невядомымі. Таксама невядома і месца расстрэлу. Ёсьць пэўныя сьведчаньні, што гэта маглі быць Курапаты альбо нейкае іншае месца пад Менскам. Таму што апошнія дакумэнтальныя сьведчаньні, якія ўдалося знайсьці дасьледчыкам, гэта дадзеныя аб этапіраваньні вязьняў з Баранавічаў, Берасьця, Беластоку ды іншых месцаў у Менск. І гэтыя дадзеныя павінны быць у беларускіх архівах".
XS
SM
MD
LG