Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэф-рэдактар "Народнай Волі" наведала міліцыю


Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна наведала старэйшага дазнаўцу Аляксандра Пусева. Ён азнаёміў журналістку з вынікамі правядзеньня экспертызы канфіскаваных напрыканцы сакавіка кампутараў.


Пусеў паведаміў, што ня знойдзена доказаў датычнасьці Калінкінай да рэдагаваньня сайтаў "Хартыя 97" і "Беларускі Партызан", а таксама тэкстаў, якія б сьведчылі пра паклёп на Івана Каржа, тагачаснага старшыню Гомельскага УКДБ.

Але пры гэтым міліцыянт паведаміў Калінкінай, што забраныя кампутары ня вернуць, бо прызначаная новая іх экспертыза.

Шэф-рэдактар "Народнай Волі" паведаміла, што такім чынам сілавыя структуры ствараюць штучныя перашкоды для прафэсійнай дзейнасьці журналістаў.

Сьвятлана Калінкіна пісьмова выказала сваё абурэньне і пакінула гэты ліст сьледчаму.

Да сьледчага пайшла журналістка "Народнай Волі" Марына Коктыш.

Сваёй чаргі чакаюць журналістка расейскай "Новай газэты" Ірына Халіп і рэдактарка сайту "Харытя'97" Натальля Радзіна.

Напрыканцы сакавіка на кватэрах Калінкінай і Халіп, а таксама ў офісе “Хартыі-97” прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі сілавых структураў канфіскавалі носьбіты інфармацыі. Ператрусы адбываліся ў межах так званай “паляўнічай справы”.
XS
SM
MD
LG