Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве апазыцыі дазволілі правядзеньне мітынгу 1 траўня


Маскоўскія ўлады ўпершыню дазволілі правядзеньне так званага "Дня гневу" 1 траўня, які арганізуюць апазыцыя, грамадзкія рухі і праваабаронцы.

Як паведаміў Радыё Свабода каардынатар руху "Левы фронт" Сяргей Удальцоў, акцыя пройдзе на Цьвярскім бульвары. Пратэстоўцы будуць патрабаваць адстаўкі мэра Масквы Юрыя Лужкова і губэрнатара Маскоўскай вобласьці Барыса Громава, а таксама
аднаўленьня выбараў кіраўнікоў рэгіёнаў.

Папярэдні "Дзень гневу" 20 сакавіка на Пушкінскай плошчы ў Маскве скончыўся затрыманьнем каля 70 чалавек.
XS
SM
MD
LG