Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

28 красавіка ў 19.00 жыхары аднаго з пад'ездаў дома № 20 па вул. Гамарніка зьбіраюцца на імправізаваны сход. Яны пратэстуюць супраць таго, што будаўнікі зьбіраюцца забраць у іх ладны кавалак двара.

Жыхарка гэтага пад'езду Людміла кажа, што бязладзьдзе пачалося год таму. Тады на месцы дзіцячай пляцоўкі пабудавалі падземны гараж для жыхароў новага дома. Пляцоўку перанесьлі на іншае месца, туды, дзе раней выгульвалі сабак.

Людміла: "Акрамя гэтага, адхапілі кавалак двара памерам з басэйн. Зараз наш двор складаецца з маленькага кавалачка пляцоўкі, дзе можна паставіць машыну, і плота, за якім адразу пачынаецца будоўля. І вось цяпер у ААА "Карповіч", што будуе новы дом і гараж, хочуць адняць гэтую рэшту, таму што ў будаўнікоў не атрымліваецца зрабіць выезд. А куды нам ставіць нашы машыны?"

Падрабязнасьці — пазьней на сайце "Свабоды"

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG