Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўнік Расавіяцыі лічыць, што палёты над Эўропай былі спыненыя ў выніку панікі


Спыненьне палётаў над Эўропай з-за вывяржэньня вулькана ў Ісьляндыі адбылося ў выніку панікі. Пра гэта заявіў кіраўнік Расавіяцыі Аляксандар Нярадзька. Па яго словах, рэальная наяўнасьць попелу ў паветры не была пацьверджаная. 15 красавіка быў адменены візыт у Мурманск прэм'ер-міністра Расеі Ўладзімера Пуціна пасьля дакладу адразу двух экіпажаў аб вульканічным воблаку ў раёне Петразаводску, аднак затым высьветлілася, што пілёты прынялі за вульканічны попел звычайныя навальнічныя воблакі, і трывога была зьнятая.

"Мы ніякіх абмежаваньняў ня ўводзілі, разумеючы, што прыпыненьне палётаў у Эўропе больш адносіцца да элемэнтаў панікі", – сказаў Нярадзька.
XS
SM
MD
LG