Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амбасада Кіргізстану не атрымлівала дакумэнтаў на экстрадыцыю Бакіева


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў

"Не, ніякіх дакумэнтаў мы пакуль не атрымлівалі", — адзначыла амбасадарка Кіргізстану ў Менску Ішанкуль Балджурава.

Дакумэнты на экстрадыцыю могуць прыйсьці альбо ў амбасаду, пасьля чаго дыпляматы перададуць іх беларускім уладам, альбо "сьледчыя органы Кіргізстану могуць наўпрост перадаць дакумэнты сваім беларускім калегам", адзначыла дыплямат.

Зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў завочна абвінавачаны паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — у арганізацыі забойстваў і злоўжываньні службовым становішчам.

"Такім чынам, падставы для яго экстрадыцыі ёсьць", — заявіў раней намесьнік старшыні часовага ўраду Кіргізстану Азымбек Бекназараў. — "Па двух артыкулах — за забойства двух і больш чалавек, а таксама злоўжываньне службовым становішчам — пакуль што прад'яўленыя абвінавачаньні. Ужо ёсьць падставы для яго экстрадыцыі".

За такія злачынствы ў Кіргізстане могуць прысудзіць да сьмяротнага пакараньня, паведамляе Інтэрфакс.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG