Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Катынскія дакумэнты зьявіліся ў інтэрнэце


Электронныя вэрсіі гістарычных дакумэнтаў пра Катынь апублікаваныя на афіцыйным сайце Расейскага фэдэральнага архіўнага агенцтва ("Росархив"). ГЛЯДЗІЦЕ ЯШЧЭ БОЛЬШ ДАКУМЭНТАЎ

Архіўныя матэрыялы, зьвязаныя з масавымі рэпрэсіямі, будуць больш даступныя для грамадзкасьці, заявіў сёньня прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

“Мы і далей гэтым будзем займацца. Я лічу, што гэта наш абавязак”, – сказаў Мядзьведзеў у Капэнгагене.

Гаворка ідзе пра дакумэнты з так званай "Асаблівай тэчкі нумар 1", што захоўваліся ў закрытым архіве Палітбюро ЦК КПСС на правах асаблівай важнасьці.

Кіраўнік "Росархіву" Андрэй Арцізаў паведаміў журналістам, што раскрываць гэты пакунак мелі права толькі генэральны сакратар і кіраўнік канцылярыі апарату ЦК або загадчык агульнага аддзелу ў прысутнасьці генэральнага сакратара. Ніхто іншы доступу да гэтага пакета ня меў.

Рашэньне апублікаваць матэрыялы тэчкі прыняў прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, паведамляе Інтэрфакс.

Сярод апублікаваных дакумэнтаў — дакладная запіска наркама ўнутраных спраў Лаўрэнція Берыі, адрасаваная Ёсіфу Сталіну, фрагмэнты пратаколаў паседжаньняў Палітбюро, дакладная запіска Мікіту Хрушчову пра ліквідацыю ўсіх уліковых спраў расстраляных афіцэраў ды іншыя паперы.

"Усе гэтыя дакумэнты ўжо апублікаваныя ў тэкставым варыянце. У кастрычніку 1990 году на даручэньне прэзыдэнта Расеі Ельцына копіі гэтых дакумэнтаў былі перададзеныя тагачаснаму прэзыдэнту Рэспублікі Польшчы Валэнсу, і, натуральна, яны апублікаваныя і ў Польшчы", – удакладніў кіраўнік "Росархіву" Андрэй Арцізаў.







Запіска старшыні КДБ А.Шалепіна М.Хрушчову аб ліквідацыі ўсіх уліковых справаў на польскіх грамадзянаў, расстраляных у 1940 годзе, з прыкладаньнем праекту пастановы Прэзыдыюму ЦК КПСС. 3 сакавіка 1959 г.







Выпіска з пратаколу №13 паседжаньня Палітбюро ЦК ВКП(б) "Пытаньне НКВД СССР". Асобнік, накіраваны старшыню КДБ А.Шалепіну 27 лютага 1959 году.



Выпіска з пратаколу №13 паседжаньня Палітбюро ЦК ВКП(б) "Пытаньне НКВД СССР"(пунк 144). 5 сакавіка 1940 г.



Лісты №9 і 10, забраныя з пратаколу паседжаньня Палітбюро ЦК ВКПБ(б) №13 "Асаблівая тэчка" за 17 лютага-17 сакавіка 1940 г.





Тэчка і даведка супрацоўніка 1 сэктару Агульнага аддзелу ЦК КПСС Галкіна аб азнаямленьні кіраўнікоў ЦК КПСС з дакумэнтамі пакету №1.




Пакет №1 зь пералікам укладзеных дакумэнтаў. На ім грыфы "Абсалютна сакрэтна", "Асаблівая тэчка" і запіс "Архіў VI сэктару О.о ЦК КПСС. Без дазволу кіраўніка Апарату прэзыдэнта СССР пакета не раскрываць. 24 сьнежня 1991 г.".



(http://rusarchives.ru/publication/katyn/spisok.shtml)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG