Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дата візіту Януковіча ў Менск ўзгадняецца


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

Візыт можа адбыцца альбо 29-30 красавіка, альбо 1-2 траўня.


У Менск прыбыла працоўная група, якая канчаткова ўзгадняе дату і праграму візыту, паведамілі БелаПАН у амбасадзе Ўкраіны ў Беларусі.

Чакалася, што Януковіч наведае Беларусь 28 красавіка.

Пра сустрэчу Віктар Януковіч і Аляксандар Лукашэнка дамовіліся падчас тэлефоннай размовы 3 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG