Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле інфармацыі старшыні Цэнтарвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай, 25 красавіка было абрана 21293 дэпутата мясцовых саветаў. Сярод абраных -- 9 прадстаўнікоў дэмакратычных партыяў.


Віктар Бардзюг, вайсковы пэнсіянэр, сябра стваранай партыі БХД, Сідрынскі сельсавет, Кобрыньскі раён.

Аляксандар Галькевіч, лекар "хуткай дапамогі", сябра Партыі левых "Справядлівы сьвет", Баранавіцкі гарсавет.

Уладзімер Дарапей, служачы банку, сябра партыі "Справядлівы сьвет", Берасьцейскі райсавет.

Ёсіф Маціюн, настаўнік, сябра партыі "Справядлівы сьвет", Вялейскі райсавет.

Віктар Міхасёў, сацыяльны работнік, сябра БСДП (Грамада), Баранскі гарадзкі савет, Віцебшчына.

Уладзімер Мішура, сябра незарэгістраванай БСДП (Народная Грамада), Негарэльскі сельскі савет, Меншчына.

Натальля Рышард, рабочая Менскай ЦЭЦ-5, сябра партыі "Справядлівы сьвет", Сьвіслацкі пасялковы савет, Менская вобласьць.

Натальля Салдатава, настаўніца, сябра партыі "Справядлівы сьвет", Глыбаўскі сельскі савет Рэчыцкага раёну.

Антаніна Суднік, сябра незарэгістраванай БСДП (Народная Грамада), Негарэльскі сельскі савет, Меншчына.

Аляксей Цюлькоў, вэтэрынар, сябра стваранай Парты БХД, Асіповіцкі райсавет.

Жана Шчарбініна, настаўніца, сябра стваранай Партыі БХД, Горацкі раён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG