Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнкі ня будзе на парадзе Перамогі


Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка ня будзе прысутнічаць на парадзе Перамогі 9 траўня ў Маскве. Пра гэта паведаміў кіраўнік справамі прэзыдэнта Расеі Ўладзімер Кожын.


Ён патлумачыў, што прэзыдэнты Беларусі і Ўкраіны вырашылі правесьці 9 траўня ў сваіх дзяржавах.

"Кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі з паразуменьнем ставіцца да гэтага факту, паколькі ў гэтых краінах пройдуць маштабныя нацыянальныя мерапрыемствы, якія зьвязаныя з 9 траўня" – сказаў Уладзімер Кожын.

Ён таксама нагадаў, што 8 траўня ў Маскве адбудзецца саміт СНД, на які маюць намер прыехаць лідэры краінаў Садружнасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG