Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэкорднае падзеньне эўра і зьніжэньне вартасьці акцыяў



На ўсясьветных фондавых біржах адзначана рэзкае падзеньне вартасьці акцыяў і асноўных біржавых індэксаў

Прычынай з'яўляюцца няпэўныя пэрспэктывы выхаду Грэцыі ўз фінансавага крызісу.

Курс эўра у Нью-Ёрку зьнізіўся да самага нізкага сёлета ўзроўню – 1 даляра 32 цэнтаў за эўра.

Раней крэдытнае агенцтва Standard & Poor's зьменшыла рэйтынг Грэцыі да максымальна нізкага ўзроўню. Зьменшаны таксама рэйтынг Партугаліі.

У Партугаліі страйкуюць кіроўцы аўтобусаў, цягнікоў і супрацоўнікі паромнай службы, якія пратэстуюць супраць замарожваньня зарплаты ў бюджэтнай сфэры, прапанаванай кіруючым у Партугаліі ўрадам сацыялістаў. Урад мае намер скараціць дзяржаўную запазыку.
XS
SM
MD
LG