Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крызіс: усьлед за Грэцыяй - Партугалія


Супрацоўнікі 16 транспартных кампаніяў ня выйшлі на працу ў Партугаліі, пратэстуючы супраць жорсткіх мераў ураду па скарачэньні бюджэтнага дэфіцыту. У прыватнасьці транспартнікам не падабаюцца пляны Лісабону замарозіць на чатыры гады заробкі бюджэтнікаў і прыватызаваць шэраг прадпрыемстваў.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's панізіла сёньня крэдытны рэйтынг як Грэцыі, так і Партугаліі, з нэгатыўным прагнозам на бліжэйшую будучыню.

Партугалія мае ніжэйшы ўзровень дзяржзапазычанасьці, чым у Грэцыі, але і нашмат слабейшую эканоміку. Аналітыкі прадказваюць, што Лісабону ў хуткім часе можа таксама спатрэбіцца выратавальны эканамічны пакет.
XS
SM
MD
LG