Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эўракамісія прапануе спрасьціць візавы рэжым для Грузіі


Эўракамісія накіравала сёньня ў Раду Эўразьвязу прапанову аб спрашчэньні візавага рэжыму з Грузіяй. Пасьля ўступленьня пастановы ў сілу кошт візаў для грузінаў паменшыцца да 35 Эўра, а таксама будзе спрошчаная і паскораная працэдура іх атрыманьня.

Для набыцьця правамоцы пастанову павінны ратыфікаваць Рада міністраў Эўразьвязу, эўрапарлямэнт і заканадаўчы орган Грузіі. Зь 2006 году Эўразьвяз ратыфікаваў падобныя пагадненьні з Расеяй, Украінай, краінамі былой Югаславіі і Малдовай.
XS
SM
MD
LG