Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргіскія сьледчыя знайшлі прыватны заапарк Бакіева


Сьледчыя органы Кіргізстану знайшлі ў доме, які належыць сям'і Бакіевых, непадалёку ад Джалалабаду, прыватны заапарк. Сярод хатніх гадаванцаў зрынутага прэзыдэнта быў шэраг відаў занесеных у чырвоную кнігу.

У прыватнасьці, міліцыянты знайшлі двух цяньшаньскіх сьнежных барсаў, а таксама афрыканскага страўса, чорных лебядзёў, індыйскіх качак і шэраг іншых рэдкіх жывёлінаў.

На мінулым тыдні Панэль экспэртаў заявіла на слуханьні спэцыяльнай камісіі Кангрэсу ЗША, што Пэнтагон пералічваў мільёны даляраў атачэньню Бакіеву праз карупцыйныя схемы паставак на амэрыканскую авіябазу ў кіргіскім горадзе Манас.

Часовы ўрад сьцьвярджае, што непасрэдна перад падзеямі 7-га красавіка, Курманбек Бакіеў вывеў з краіны каля 200 мільёнаў даляраў.

Зрынуты прэзыдэнт адрынае гэтыя закіды.
XS
SM
MD
LG