Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ДОЖДЖ...


...пад вечар крыху сонца. Тэмпэратура: +7 — +14 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


На малой сцэне тэатру імя Я. Купалы (Менск, Энгельса 12) пройдзе канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча з праграмай “Праз усю вясну”. Пачатак а 19.00.

У Палацы культуры вэтэранаў (Менск, Я.Купалы, 21) пройдзе прэзэнтацыя новага альбому Віктара Шалкевіча. Пачатак а 19.00.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс зь візытам у Бразыліі.

Саміт Японія-Эўразьвяз у Токіё.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1918 Народны Сакратарыят Беларусі зацьвердзіў беларускую мову ў якасьці дзяржаўнай i абавязковай у БНР i прыняў пастанову пра адкрыцьцё ў Менску ўнівэрсытэту.

У 1945 італьянскія партызаны-антыфашысты расстралялі Бэніта Мусаліні, заснавальніка італьянскага фашызму (нар. 1883).

У 1996 у Менску пачалася галадоўка кіраўнікоў БНФ Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка. За дзень да гэтага іх пасадзілі ў менскі сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага за арганізацыю Чарнобыльскага Шляху. Зьняволеньне Хадыкі і Сіўчыка цягнулася каля месяца.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сусьветны дзень аховы працы.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Забавы Колі ў Ватыкане".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Я дабіўся ўсіх благ і развіцья.
Людзям нашым я маць і ацец.
Разбіраюсь ў науке, паліціке,
Швец і жнец, і на дудке ігрэц…
Но асобае месца ў гаданіі,
Между жэншчын, віна і гітар,
Занімал красатой мнагаграннай
Знаменітый Славянскій базар."

Віктар Шалкевіч, "Баляда пра Славянскі базар або Маналёг чалавека, якому ўсё ўдалося"

Яшчэ на гэтую тэму

XS
SM
MD
LG