Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі нагадвае пра сынхроннае ўступленьне ва УГА мытнай тройкі


Міністэрства замежных спраў Беларусі нагадвае пра дамоўленасьці па сынхранізацыі працэсу ўступленьня ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю краінаў мытнай тройкі.


"Ёсьць дамоўленасьці на вышэйшым узроўні аб сынхранізацыі працэсу ўступленьня ва УГА. На сёньняшні дзень гэты падыход рэалізуецца на практыцы", – заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Такім чынам ён пракамэнтаваў заяву першага віцэ-прэм'ера РФ Ігара Шувалава пра тое, што Расея будзе працягваць працэс уступленьня ва УГА самастойна, а не ў рамках мытнага саюза з Беларусьсю і Казахстанам.

"Расея аформіць сваё членства паасобку, – сказаў І.Шувалаў. – Усім будзе карысна, калі Расея стане сябрам УГА раней, чым мы створым агульны рынак з Казахстанам і Беларусьсю".

Як паведамлялася, у чэрвені 2009 года было абвешчана, што РФ, Беларусь і Казахстан будуць весьці перамовы аб адначасовым далучэньні да УГА на роўных умовах.
XS
SM
MD
LG