Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Я зьеў бы вашага прэзыдэнта”


Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін падчас візыту ва Ўкраіну заявіў, што лічыць завысокай цану за арэнду расейскай базы ў Севастопалі, але прызнае, што Расея пайшла на гэта дзеля супрацоўніцтва і павышэньня даверу з Украінай.


"Я за гэтыя грошы зьеў бы вашага прэзыдэнта", – заявіў Пуцін украінскім журналістам.

"Але для нас гэта пытаньне ня толькі грошай, але і супрацоўніцтва з Украінай, а супрацоўніцтва ў ваеннай сфэры, безумоўна, ўзьнімае ступень даверу, магчымасьць працаваць з даверам і ў эканоміцы, і ў сацыяльнай сфэры, і вось гэта, на самой справе, самае галоўнае" , – дадаў ён.

Пуцін нагадаў, што ў адпаведнасьці з дамоўленасьцямі за 10 гадоў сума арэнды перавысіць 40 мільярдаў даляраў, паведамляе РИА Новости.

"За гэтыя грошы можна пабудаваць некалькі базаў", – заўважыў Пуцін.

Прэм'ер Расеі нагадаў, што раней ён неаднаразова абмяркоўваў гэтае пытаньне з папярэднім прэм'ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай, і ніякіх пярэчаньняў з яе боку не было.

"Гаворка ішла толькі аб адным: цана пытаньня", – сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG