Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея дамовіліся з Нарвэгіяй аб мяжы


Лідэры Расеі і Нарвэгіі дамовіліся сёньня аб падзеле сваёй марской мяжы, якая праходзіць па Баранцавым моры. Мяркуецца, што памежная зона мае масіўныя залежы нафты ды газу. Масква вядзе спрэчку аб гэтых тэрыторыях з Осла пачынаючы з 1970 году. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, які пабываў з візытам у Нарвэгіі, паведаміў, што было дамоўлена падзяліць меркаваныя залежы прыкладна напалам.

Канчатковай дамовы, аднак, па выніках гэтага візыту падпісана не было.
XS
SM
MD
LG