Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рамзан Кадыраў абвінавачаны ў выкраданьні чачэнскага ўцекача ў Вене


Паліцыя Аўстрыі ўстанавіла, што прэзыдэнт Чачні Рамзан Кадыраў асабіста аддаў загад аб выкраданьні чачэнскага ўцекача ў Вене, у

выніку чаго адбылося забойства.

Як заявіў сёньня прадстаўнік венскай пракуратуры Герхард Яраш, упершыню ўстаноўлена дачыненьне Кадырава да забойства Ўмара Ісраілава ў Вене ў студзені 2009 году. Па словах Яраша, паліцыя мае зьвесткі пра тое, што першапачаткова плянавалася выкраданьне, а не забойства.

Былы ахоўнік прэзыдэнта Чачні Умар Ісраілаў, у 2004 годзе які атрымаў прытулак у Аўстрыі, абвінавачваў Рамзана Кадырава ў незаконных арыштах і асабістым удзеле у катаваньнях зьняволеных. Ісраілаў падаваў пазовы ў суд Вены і ў Эўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбуры.

XS
SM
MD
LG