Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Масквы свой парад Перамогі, у Менску — альтэрнатыўны


Леташні парад у Менску.
Леташні парад у Менску.

Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі абвясьціла, што Аляксандар Лукашэнка не прыедзе ў Маскву на парад Перамогі 9 траўня.

Крамлёўскае ведамства паведамляе, што сваю прысутнасьць пацьвердзілі вышэйшыя асобы Баўгарыі, Нямеччыны, Грэцыі, Ізраілю, Італіі, Кітаю, Віетнаму, Македоніі, Манголіі, Сэрбіі, Славаччыны, Францыі, Латвіі, Славеніі, Харватыі, Чэхіі, Эстоніі ды іншых краінаў.

Беларускі лідэр сваю адмову матываваў тым, што ў Менску 9 траўня будзе праходзіць свой парад Перамогі.

Тым ня меней, напярэдадні Аляксандар Лукашэнка ўсё ж плянуе наведаць Маскву: 8 траўня ў расейскай сталіцы адбудзецца саміт СНД, на які зьбяруцца лідэры краінаў Садружнасьці. Бальшыня прэзыдэнтаў пасьля гэтага застануцца на ўрачыстасьці з нагоды 65-й гадавіны перамогі над фашызмам, але Лукашэнка маецца ад’ехаць на радзіму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG