Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Трэба адказваць перад сваім народам за тое, што зрабіў…”


Часовы кіргіскі ўрад патрабуе выдачы былога прэзыдэнта Бакіева, якога Лукашэнка прыняў на жыхарства як законнага кіраўніка дзяржавы. Ці павінна Беларусь выдаць Бакіева? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.

Спадар: «Канечне, безумоўна, павінны выдаць яго кіргіскім уладам. Калі чалавек зьдзейсьніў нейкія дзеяньні ў краіне, дзе быў прэзыдэнтам, ён безумоўна павінен за іх адказаць. І няхай там вырашаюць, бо калі народ заклікае да адказнасьці, то давай адкажы: як працаваў, так і адказвай...»

Спадарыня: «Беларусы павінны аддаць кіргіскага прэзыдэнта на яго радзіму, таму што за ім цягнецца шмат дрэннага. Ён павінен адказваць перад сваім народам».

Дзяўчына: «Мне наагул дзіўна, што ён у нас тут знаходзіцца. Думаю, каб яму не было чаго баяцца перад сваім часовым урадам, то ён бы там застаўся, а так гэтыя ўцёкі нагадваюць спэктакль. А што да таго, выдаць ці не, то калі ён лічыць сябе прэзыдэнтам Кіргізстану, то няхай туды і вяртаецца».

Ейная сяброўка: «Я асабіста ня ведаю, і мне наагул усё роўна, што зь ім будзе. Я пра гэта нават не задумвалася».

Спадар: «Гэта ўнутраная справа краіны, і ў нас ёсьць людзі, якія прымуць кампэтэнтнае рашэньне. А я асабіста ня ведаю, што трэба рабіць».

Спадарыня: «Я лічу, што, канечне, яго трэба выдаць. Яму можна было даць прытулак як чалавеку, але як палітыку — не. Наагул нейкая дзіўная сытуацыя вакол Бакіева адбываецца, становіцца нават сьмешна...»

Спадарыня: «Я лічу, што чалавек можа жыць там, дзе яму зараз добра. І калі ён патрапіў у Беларусь, то чаму яго павінны выдаваць? Гэта ж ня штучны тавар...»

Спадарыня: «Мне здаецца, што існуе пытаньне асабістай свабоды, а таксама палітычнай адказнасьці і чалавечай адказнасьці. Ёсьць законы, міжнароднае права. І калі чалавек — палітык, то ён адказвае ня толькі за сябе і асабістую свабоду, але і за парушэньне міжнародных законаў. Зь іншага боку, калі чалавеку пагражае «сьценка», то, можа, варта кіравацца нейкімі іншымі, чалавечымі пасыламі...


XS
SM
MD
LG