Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кіраўніцтва басьнійскіх сэрбаў адпрэчвае генацыд мусульман у Срэбраніцы


Насельніцтва Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў ніколі не пагодзіцца з тым, што забойства тысяч мусульман у Срэбраніцы было генацыдам. Пра гэта заявіў сёньня прэм'ер-міністар рэспублікі (аўтаноміі ў складзе Босьніі і Герцагавіны) Міларад Додзік у інтэрвію бялградзкай газэце "Вечаровыя навіны".

Додзік адпрэчыў даклад 2004 году, у якім урад Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў прызнае факт масавых забойстваў у Срэбраніцы і прыносіць прабачэньні сваякам ахвяраў.

Забойства амаль 8 тысяч мусульманскіх мужчын і хлопчыкаў у 1995 годзе ў Срэбраніцы было прызнанае генацыдам Міжнародным судом ААН і Трыбуналам ААН па ваенных злачынствах.
XS
SM
MD
LG