Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Журналістак зноў выклікаюць у міліцыю


Натальля Радзіна і Сьвятлана Калінкіна.

Натальля Радзіна і Сьвятлана Калінкіна.

28 красавіка Натальля Радзіна, Ірына Халіп, Сьвятлана Калінкіна і Марына Коктыш павінны зьявіцца ў Першамайскую ўправу міліцыі Менска.

Журналістак зноў выклікае старэйшы дазнаўца Ўпраўленьня ўнутраных спраў Гомеля Аляксандар Пусеў.

Ім паведамілі, што сьледчы мае намер азнаёміць іх з экспэртызай канфіскаваных у іх кампутараў. Пра гэта паведамляе сайт charter97.org.

Сьвятлану Калінкіну, шэф-рэдактара "Народнай волі", у якой канфіскавалі два кампутары (рабочы і хатні), выклікалі на допыт на 12.00.

Марыну Коктыш
, намесьніцу рэдактара гэтага ж выданьня, у якой таксама забралі два кампутары, -- на 12.30.

Ірына Халіп, журналістка «Новай газэты», жонка лідэра грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэя Саньнікава, у якой быў канфіскаваны кампутар і ўсе носьбіты інфармацыі, павінна прыйсьці ў 13.00.

Натальля Радзіна, журналістка сайта charter97.org, выкліканая на допыт на 13.30. У яе падчас ператрусу канфіскавалі 8 кампутараў.

Нагадаем, што напрыканцы сакавіка на кватэрах Калінкінай і Халіп, а таксама ў офісе “Хартыі-97” прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі сілавых структураў канфіскавалі носьбіты інфармацыі. Ператрусы адбываліся ў межах так званай “паляўнічай справы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG