Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міжнародны крымінальны суд будзе дамагацца выдачы прэзыдэнта Судану


Міжнародны крымінальны суд будзе дамагацца выдачы Амара аль-Башыра, нягледзячы на тое, што ён нядаўна зноў быў абраны прэзыдэнтам Судану, і застаецца на гэтай пасадзе больш за 21 год.

Міжнародны крымінальны суд абвінавачвае аль-Башыра ў злачынствах супраць чалавечнасьці, ваенных злачынствах, зьдзейсьненых у суданскай правінцыі Дарфур з 2003 па 2008 гады. У гэты пэрыяд праўрадавыя ваенізаваныя фармаваньні этнічных арабаў вялі баявыя дзеяньні супраць паўстанцкіх груповак, якія прадстаўлялі мясцовае афрыканскае насельніцтва. Па дадзеных ААН, 400 тысяч чалавек загінулі і амаль 3 мільёны сталі ўцекачамі.
XS
SM
MD
LG